12 ліпеня 2024 г. — 80 гадоў з дня вызвалення Івацэвіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944)
Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён» пачалася 23 чэрвеня 1944 г. Двума днямі раней на ўсіх чыгунках Беларусі пранёсся шквал «Рэйкавай вайны». За адну ноч партызаны і падпольшчыкі вывелі са строю ўсе чыгуначныя камунікацыі, паралізаваўшы тыл гітлераўскай арміі.
30 студзеня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Віктара Трафімавіча Рэчыца (1947), паэта-сатырыка, журналіста
Віктар Трафімавіч Рэчыц нарадзіўся 30 студзеня 1947 г. у вёсцы Альшаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Першы сатырычны твор быў апублікаваны ў 1963 г. у пружанскай газеце «Зара камунізму». З таго часу Віктар Рэчыц вырашыў стаць журналістам і пачаў рыхтаваць сябе да газетнай працы.
17 студзеня 2022 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Гойшыка (1927–1944), удзельніка партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Мікалай Васільевіч Гойшык нарадзіўся 17 студзеня 1927 г. у вёсцы Воля Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Сялянская сям’я Васіля Дзям’янавіча і Вольгі Андрэеўны Гойшыкаў жыла на хутары. Коля быў малодшым з двух дзяцей. Пасля аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР бацьку назначылі старшынёй Яблонкаўскага сельскага Савета.
4 кастрычніка 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Аляксея Антонавіча Майсейчыка (1936–2002), літаратуразнаўца, філолага
Аляксей Антонавіч Майсейчык нарадзіўся 4 кастрычніка 1936 г. у вёсцы Гошчава Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Дзяцінства яго апаліла вайна. Разам з аднавяскоўцамі ён двойчы стаяў пад дуламі фашысцкіх аўтаматаў. Вайна перашкодзіла своечасова пачаць вучобу, толькі ў верасні 1945 г. ён сеў за парту. Бацька, Антон Данілавіч, быў паранены на фронце, пасля вяртання дамоў цяжка хварэў, неўзабаве памёр (1947). Клопаты па сялянскай гаспадарцы ляглі на маці, Вольгу Мікалаеўну. Аляксей стаў яе верным памочнікам, але знаходзіў хвіліны пісаць вершы.
28 сакавіка 2021 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Вінцэся Вашэкі (Вячаслава Васільевіча Вашэйкі; 1966), паэта
Вячаслаў Васільевіч Вашэйка нарадзіўся 28 сакавіка 1966 г. у вёсцы Сенькавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1983 г. скончыў СШ № 3 г. Івацэвічы. Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце. Служыў у Савецкай арміі, служыць давялося ў Афганістане.
2020 г. — 195 гадоў з дня нараджэння Францішка Уладзіслававіча Юндзіла (1825–1865), аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. на Беларусі і ў Польшчы
Францішак Уладзіслававіч Юндзіл нарадзіўся ў 1825 г. у фальварку Югалін Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер вёска Югалін Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у небагатай шляхецкай сям’і. Яго род належыў да шляхецкага герба «Лебедзь», які бярэ свой пачатак на мяжы XIV–XV стст. Бацькі, Уладзіслаў Юндзіл і Багуміла (Сухадольская), выбралі яму кар’еру ваеннага. Францішак Юндзіл служыў у кавалерыі Расійскай арміі, даслужыўся да чына ротмістра. Пасля звальнення з арміі ў 1858 г. вяртаецца на радзіму, спрабуе заняцца гаспадаркай.
6 лютага 2018 года — 55 гадоў з дня нараджэння Валерыя Мікалаевіча Гапеева (1963), пісьменніка, журналіста
Валерый Мікалаевіч Гапееў нарадзіўся 6 лютага 1963 года ў п. Восава Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, у Мінскім электратэхнікуме сувязі па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў г. Балхаш (Казахская ССР). У 1982–1984 гадах служыў у Савецкай арміі. Пасля была работа наладчыкам на мінскім заводзе «Інтэграл».
2014 г. – 495 гадоў з часу першага ўпамінання (1519) г. Івацэвічы ў пісьмовых крыніцах
16 сакавіка 2013 г. – 20 гадоў з часу адкрыцця (1993) для наведвальнікаў Івацэвіцкага гісторыка-краязнаўчага музея
16 сакавіка 1993 года Івацэвіцкім райвыканкамам Брэсцкай вобласцi было прынята рашэнне № 72 аб адкрыцці ў раёне гісторыка-краязнаўчага музея на базе народнага музея піянера-героя Мікалая Гойшыка.
6 лютага 2013 г. – 50 гадоў з дня нараджэння Валерыя Мікалаевіча Гапеева (1963), пісьменніка
Валерый Мікалаевіч Гапееў нарадзіўся 6 лютага 1963 года ў вясковай сям’і на Гомельшчыне, ў пасёлку Восава Рагачоўскага раёна.